Cумесныя намаганні, творчыя ініцыятывы і добрыя справы дазволілі захаваць дух беларускай культуры ў 2024 годзе нават за мяжой, і падтрымліваць сувязь паміж людзьмі. Беларусы гуртаваліся і працягнуць гуртавацца далей, у тым ліку, і праз спорт, — перакананы завадатар варшаўскага беларускага спратовага клуба «Пагоня» Антось Лагвінец:
— Сябры, ды заўзятары «Пагоні»! Сардэчна віншую вас з надыходзячым Новым годам. Велізарнае шчасце і радасць — была пабачыцца з вамі на трыбунах у гэтым годзе.
І падчас кубкавага матчу, дзе сотні беларусаў разам гналі нас наперад, калі супольна ў нас атрымалася сапраўднае футбольнае шоу, ды падчас трэцяга Кубка Івуліна, які аб'яднаў 24 каманды з 10 розных гарадоў, дзе разам мы выказалі сваю салідарнасць і падтрымку палітвязням Беларусі, ды падчас нашага неафіцыйнага сезону, які мы самі зрабілі, нягледзячы на афіцыйную адмову ўдзелу ў чэмпіянаце. «Пагоня» згуляла 13 матчаў з прадстаўнікамі Б-класа, дзе здабыла 10 перамог пры трох паражэннях. Агулам мы бязмерна ўдзячныя вам за падтрымку, як на трыбунах, так і ў сацыяльных сетках, а найбольш, калі замаўляеце і носіце нашы бел-чырвона-белыя майкі ды шалікі.
У 2025 годзе мы ставім перад сабой яшчэ больш амбітныя планы. Мы ўжо працуем над тым, каб падтрымаць афіцыйны доступ да чэмпіянату. У тым ліку, плануем важныя сустрэчы з прадстаўнікамі спорту і грамадскасці.
А таксама мы працягваем рэгулярныя трэніроўкі, ды аддаёмся будучым матчам. Дзякую за тое, што вы з намі. Мы верым, што з вашай дапамогай нашы мары стануць рэальнасцю.
З новым годам і да сустрэчы на трыбунах у 2025 годзе. «Пагоня» побач, жыве Беларусь!